ЦЯЛЕ́СНЫ ВУ́ГАЛ,
частка прасторы, абмежаваная пэўнай канічнай паверхняй (
Прыватныя выпадкі Ц.в. — трохгранныя і шматгранныя вуглы. Значэнне Ц.в. (у стэрадыянах) роўнае адносінам плошчы S той часткі сферы з цэнтрам у вяршыні канічнай паверхні, што выразана гэтым Ц.в., да квадрата радыуса сферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)